Брэсцкіх актывістаў БХД вызвалілі без пратаколаў

Са словаў аднаго з затрыманых Андрэя Шарэнды, іх затрымоўвалі людзі ў цывільным прыкладна ў 11.30. Падставай для затрымання нібыта стала высвятленне асобаў.

Шарэнда: "Ніякіх следчых дзеянняў са мной не праводзілі, склалі толькі пратакол апытання, дзе я паведаміў, што проста прагульваўся ў парку. Лічу, што маё затрыманне звязанае з вывешваннем бел-чырвона-белага сцягу, і яно цалкам адвольнае. Ніякіх доказаў таго, што я неяк быў звязаны з гэтым мерапрыемствам, прадстаўлена не было".

Нагадаем, што Уладзіслава Бароўскага, Яўгена Казіахметава і Андрэя Шарэнду затрымалі сёння каля парка воінаў-інтэрнацыяналістаў. Менавіта там былі вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі ў рамках акцыі “Марафон Салідарнасці з палітзняволенымі”.

Фота Шарэнды — antilushpak.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі