Брэсцкі актывіст даслаў ліст з-за кратаў (фота ліста)
Віталь Коўш просіць даслаць яму юрыдычную літаратуру.
Ліст прыйшоў да аднаго са знаёмцаў актывіста. Спадар Коўш дзякуе за падтрымку, кажа, што ўвага людзей дапамагае яму трымацца.
Нагадаем, Брэсцкі раённы суд пачаўся разгляд справы Каўша ў снежні 2012 года. Але адзінае выніковае паседжанне было сёлета 15 студзеня. На ім Віталь Коўш заявіў пра сваю невінаватасць. Ускосна невінаватасць актывіста пацвердзіў і адзін з памежнікаў, які выступіў на працэсе сведкам.
Нагадаем, брэсцкага актывіста вінавацяць у дапамозе незаконным мігрантам. Нібыта, ён уначы з 14 на 15 траўня 2012 года дапамог васьмі індусам па канаце прайсці беларуска-польскай мяжой каля Брэста. 28-гадовы бацька двух малалетніх дзяцей знаходзіцца ў следчым ізалятары з 1 верасня 2012 года.
Наступнае пасяджэнне прызначана на 10 гадзін 30 студзеня.