“Белтэлекам”: не заблакуеце Хартыю — адключым увесь інтэрнэт

Заблакаваны 53-і порт, па якім ідзе зварот да DNS-сервераў. Прычым пры выстаўленні аўтаматычных наладак інтэрнэт усё адно не працуе. Пры ўключэнні ж “рэкамендаваных” наладак блакуюцца сайты з “забароненага спісу”, напрыклад, сайт Хартыі’97.

Наведвальнікі скардзяцца, што пры гэтым выпадкова заблакаванымі застаюцца многія сацыяльныя сеткі, сайты з антывіруснымі базамі і іншыя рэсурсы. Афіцыйнага каментара «Белтэлекам» не дае. Дыспетчары службы тэхнічнай падтрымкі паведамляюць, што пры правільна выстаўленых настройках інтэрнэт павінен працаваць, паведамляе providers.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі