Беларусы, якія трапілі ў ДТЗ ва Украіне, вяртаюцца на радзіму

Пацярпелыя ў аварыі, што адбылася ўчора ў Херсонскай вобласці, вяртаюцца ў Мінск на аўтобусе. Ён вязе 33 чалавекі. Пра гэта ў паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі. У Беларусі пацярпелых сустрэнуць псіхолагі і медыкі міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Нагадаем, што ў суботу ў 23:40 у Каланчакскім раёне Херсонскай вобласці адбылося ДТЗ -- лабавое сутыкненне грузавога мікрааўтобуса "Ford Transit" і пасажырскага аўтобуса "SETRA", які перавозіў 46 грамадзян Беларусі. Ппасля сутыкнення аўтобус перакуліўся.

Усяго ў аўтобусе SETRA знаходзілася 46 пасажыраў і 2 кіроўцы. Пацярпелі кіроўца аўтобуса і 28 пасажыраў. Частка з іх трапіла ў шпіталь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі