Беларусы прымуць удзел у Грунвальдскай бітве

Ён прымеркаваны да перамогі аб'яднанага войска Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай над рыцарамі Тэўтонскага ордэну ў Грунвальдскай бітве 1410 года. Мерапрыемства традыцыйна праходзіць на месцы баталіі.

14 ліпеня а 16.00 гадзіне па польскім часе на фестывалі адбудзецца галоўная падзея —рэканструкцыя самага бою. Плануецца, што ў ім прымуць удзел каля 1250 рыцараў з Беларусі, Польшчы, Англіі, Францыі, Літвы, Украіны, Расіі, Чэхіі  і Венгрыі. Назіраць за падзеяй будзе да 80 тысяч гледачоў.

Пасля бітвы пройдуць выступы музычных гуртоў і конныя турніры.

Закончыцца фестываль 15 ліпеня імшой у сярэднявечным стылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі