Беларусы Польшчы на Радаўніцу ўшанавалі памяць славутых папярэднікаў

3 траўня на Радаўніцу ў Варшаве, Кракаве, Янаве Падляскім беларусы Польшчы ўшанавалі памяць беларускіх дзеячаў.

Аўтар: Вольга Міцкевіч 03.05.2011 18:18
Фота: Еўрарадыё

Сябры і прыхільнікі ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць" наведалі пахаванні выбітных беларусаў, якія воляй лёсу апынуліся на чужыне. На праваслаўных могілках Варшавы адведалі магілу беларускага дзеяча Янкі Жамойціна, ігумена Мітрафана Будзькі (прадзеда палітыка Паўла Севярынца), мітрапаліта Дзяніса (Валядзінскага ).

 

На каталіцкіх Павонзкіх могілках Варшавы ўшанавалі памяць нявесты Кастуся Каліноўскага Марыі Ямант, фатографа Яна Булгака, пісьменніка родам з Глыбочыны Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча.

У Кракаве была ўшанаваная памяць паэта і грамадскага дзеяча Алеся Гаруна. А ў Янаве Падляскім, што на Беласточыне, была адшуканая магіла вядомага беларускага дзеяча міжваеннага часу Сяргея Сарокі.

 

 

 

 


  • текст
Тэги: Свет

Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.

З адпаведнай просьбай да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звяртаўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.