Беларусы “паламалі” Серхіа Рамаса

Рамас ужо прапусціў трэніроўку, якую трэнер іспанцаў Вісэнтэ дэль Боске праводзіў у нядзелю. Футбаліст атрымаў пашкоджанне ў матчы са зборнай Беларусі, які адбыўся 12 кастрычніка.

Серхіа Рамас пакутуе ад болі ў цягліцах. Яго ўдзел у матчы супраць зборнай Францыі застаецца пад пытаннем, піша www.sports.ru.

Нагадаем, 16 кастрычніка іспанцы гуляюць з французамі, пачатак сустрэчы ― у 22:00 па беларускім часе. У гэты ж дзень, але на 3 гадзіны раней, зборная Беларусі згуляе на мінскім стадыёне “Дынама” з камандай Грузіі.

Фота: chelsearus.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі