Беларусы едуць адпачываць ад крызісу за 700 долараў

120511 Martin Tury.mp3

Сабраліся на мора: сёлета ў турфірм у 1,5 раза больш кліентаў, чым было ў мінулым годзе. Няўжо выйшлі з крызісу?

“Мяркую, што сёлета прырост кліентаў 50%. Сёлета добра прадаюцца туры ў Балгарыю. Астатняе традыцыйна — Турцыя. Яшчэ Іспанія карыстаецца попытам”, — расказвае Еўрарадыё дырэктар турфірмы “Сойер” Яўген Дашкевіч.


Адпачынак у Балгарыі зацягне на тысячу еўра для дваіх, калі ляцець на 10 дзён на самалёце. І кошты з мінулага году не мяняліся. А на чэрвень у “Сойера” ужо засталося толькі пару пуцёвак…

Турэцкія Кушадасы з адпачынкам “усё ўключана” сёлета змянілі на Грэцыю. Там цяпер зніжкі, а Турцыя… падняла кошты.

“Турцыя значна павысіла кошты. І былі льготы па Грэцыі. Многія пераарыентаваліся”, — тлумачыць дырэктарка кампаніі “Альфа-тур” Аксана Джаглідзэ.


Сёлета ў яе турфірму прыходзіць на 70% больш кліентаў, чым у мінулым годзе. А на летні адпачынак сярэдняму беларусу не шкада і… 700 долараў.

“Сярэдняе — гэта 700-500 долараў. Танней гэтыя туры і не каштуюць. Плынь нармалізуецца, бо летась сярэдні клас амаль не ездзіў. Відаць, заробкі сталі вышэй”, — мяркуе Аксана Джаглідзэ.

 

“Сярэдняе — гэта 700-500 долараў. Танней гэтыя туры і не каштуюць. Плынь нармалізуецца, бо летась сярэдні клас амаль не ездзіў. Відаць, заробкі сталі вышэй”.

Не шкада грошай нават на Тайланд і Малайзію. Але экзотыка — для багатых!

“Гэта не масавы папулярны напрамак. Гэта людзі, якія могуць сабе дазволіць такі адпачынак. Напрыклад, Дамінікана пачынаецца ад 4 тысяч долараў на дваіх”, — кажа кіраўніца аддзелу продажаў тураператара Tez Tour Алена Юшкевіч.

Летась беларускія турфірмы згубілі 100 тысяч кліентаў! І, нягледзячы на рост продажаў, сёлета яны не вярнуліся….

“Гэта было знішчэнне самага нізу сярэдняга класу. Але бізнэс вярнуў сваё, ён выслізнуў з гэтых абставінаў. А доктар, настаўнік, інтэлігенцыя — яны яшчэ ў шоку”, — кажа рэдактарка газеты “Туризм и отдых” Лілія Кобзік.


А ў адпачынак паедуць тыя, хто здолеў сабраць грошай ці… зарабіў на шабашцы ў Расіі. Адсюль і добры продаж тураў, тлумачыць Лілія Кобзік.

Лілія Кобзік: “Людзі выкручваюцца, знаходзяць грошы. Чалавек адкладае грошы. Ніколі мы не робім, як еўрапеец. Там колькі ў месяц чалавек траціць, столькі і зарабляе. А ў нас — гэта пытанне адмовы ў чымсьці, каб паехаць на мора. Да таго ж шмат хто працуе ў Маскве”.

“Людзі выкручваюцца, знаходзяць грошы. Чалавек адкладае грошы. Ніколі мы не робім, як еўрапеец. Там колькі ў месяц чалавек траціць, столькі і зарабляе. А ў нас — гэта пытанне адмовы ў чымсьці, каб паехаць на мора. Да таго ж шмат хто працуе ў Маскве”.


Калі беларускія турысты едуць з сабранымі грашыма ў Балгарыю, то расіяне — да нас у санаторыі. Месцаў там няма яшчэ з красавіка. І гэта пры турэцкіх коштах!

“Яны намагаюцца зарабіць грошай на рамонты, на абсталяванне за сезон. І беларусам туды патрапіць складана, не паспяваюць”, — расказвае дырэктарка кампаніі “Альфа-тур” Аксана Джаглідзэ.


Дарэчы, адпачыць у санаторыі на Нарачы каштуе, як у турэцкім Мармарысе з “усё ўключана”. І месцы ў Турцыі яшчэ ёсць, а на Нарачы — ужо не.

Фота: wonder-world.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі