Беларускія палітэмігранты сустрэліся ў Брусэлі з еўрадэпутатам Мігальскім

Асноўнае пытанне, якое абмяркоўвалася на сустрэчы — эфэктыўнасць візавых санкцыяў, якія ўжывае Еўрасаюз да беларускіх чыноўнікаў. Па словах Аксімовіча, у еўраструктурах ужо пэўны час абмяркоўваецца, наколькі эфектыўныя візавыя санкцыі. Беларускія палітуцекачы заявілі еўрадэпутату, што санкцыі насамрэч працуюць. Як сведчанне гэтага яны згадалі негатыўную рэакцыю беларускіх афіцыйных СМІ.

Як адзначыў Аксімовіч, ЕС не збіраецца пераглядаць санкцыі. Але на сустрэчы абмяркоўвалася, ці варта пашыраць цяперашнія санкцыі. Офіс беларускіх палітуцекачоў выступіў за пашырэнне санкцыяў.

На сустрэчы з Марэкам Мігальскім абмяркоўваліся і іншыя пытанні, у тым ліку і пошук новых шляхоў працы з Беларуссю. Па словах Аксімовіча, палітэмігранты прапанавалі, каб Еўрасаюз скасаваў цалкам або хаця б зменшыў плату за візы для ўсіх беларусаў увогуле і студэнтаў у прыватнасці. Таксама абмяркоўваліся адукацыйныя праекты для студэнтаў і перспектывы інтэрнэт-тэлевізіі па-беларуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі