Беларускія мастацкія гімнасткі маюць “срэбра” ў групавых практыкаваннях

Пры гэтым беларускі вырвалі другое месца ў італьянак, абышоўшы іх усяго на 50 балаў. Пасля кваліфікацыі зборная Беларусі, за якую выступалі Марына Ганчарова, Ксенія Санковіч, Анастасія Іванькова, Аліна Туміловіч, Наталля Лешчык і Аляксандра Наркевіч, займала 3-е месца.

Такім чынам, беларускія грацыі здолелі палепшыць свае паказнікі ў фінальных спаборніцтвах. Іх медаль — 13-ая ўзнагарода Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Нагадаем, што 11 жніўня бронзавы медаль у асабістым мнагабор’і заваявала беларуска Любоў Чаркашына.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі