Беларускі стралок Сяргей Мартынаў — алімпійскі чэмпіён! (фота)

Беларус Сяргей Мартынаў паказаў выдатны вынік — 705,5 ачкоў. Гэта новы сусветны рэкорд і першае золата беларускіх алімпійцаў у Лондане.

Другое месца заняў Ліянель Лекакс з Бельгіі — 701,2 ачкі, а "бронзу" заваяваў Райманд Дэбевец са Славеніі — 701,0 ачкі.

Сяргею Мартынаву 44 гады. Раней у Мартынава была "бронза" на Алімпіядах 2000 і 2004 гадоў.

З перамогай Сяргея Мартынава павіншаваў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

***

Сяргей Мартынаў пра "золата" Лондана: Так добра, што нават сам не чакаў

Беларускі стралок, які ў пятніцу заваяваў залаты медаль у стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 метраў, пракаментаваў свой поспех.

Вось што ён сказаў у інтэрв'ю газеце "Прессбол": "Усё атрымалася добра. Так добра, што нават сам не чакаў. Выглядаю спакойным? Не ведаю, можа быць гэта від спорта накладае такі адбітак? Шчыра кажучы, не магу сказаць, ці бываў калісьці такі адрыў у пераможцы ад срэбранага прызёра. У стральбе лежачы можа быць гэта і рэкорд. А па змене асабіста ў мяне здаралася і болей".

Фота — daylife.com, shootingclub.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі