Беларуская шахматыстка стала чэмпіёнкай свету сярод дзяўчат

Там спаборнічалі юныя спартсмены ў васьмі ўзроставых катэгорыях ад 8 да 18 гадоў, паведамляе БелТА.

Анастасія Зязюлькіна ў 9 паядынках яна атрымала 7 перамог, 1 раз згуляла ўнічыю, пацярпела 1 паражэнне і з сумай 7,5 бала заняла першае месца. Яна ўжо другі год запар стала пераможцай чэмпіянату свету.

Удзельнічала ў юнацкім чэмпіянаце свету ў Бразіліі і пінчанка Кацярына Бейненсон, якая дабралася туды з дапамогай Еўрарадыё. Яна заняла 31-е месца сярод шахматыстак да 14 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі