Беларуская чыгунка не прадае квіткі на канец кастрычніка

Беларуская чыгунка перапыніла продаж квіткоў на цягнікі міжнароднага спалучэння, якія адпраўляюцца пасля 26 кастрычніка. Пакуль дэпутаты Дзярждумы не вырашаць, ці будзе Расія пераходзіць на зімовы час, набыць квіткі нельга, патлумачылі Еўрарадыё ў чыгуначных касах:

“Вы можаце планаваць паездку згодна з існуючым раскладам, але месцы пакуль не прадаюцца. Можа змяніцца час, і мы не ведаем, як ён зменіцца. Можа змяніцца час прыбыцця, напрыклад. Нам не сказалі пэўнай даты, калі адкрыецца продаж. Таму тэлефануйце і ўдакладняйце”.

Нагадаем, круглы стол, на якім будзе абмяркоўвацца ўжо ўнесены законапраект пра пераход на зімовы час, запланаваны ў Дзярждуме Расіі на 27 верасня.

Фота: www.moskvaminsk.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі