Асуджаная жыхарка Гомеля, якая заманіла ў Беларусь аўстралійца і абрабавала

Паводле звестак праваахоўнікаў, 50-гадовы грамадзянін Аўстраліі праз інтэрнэт пазнаёміўся з 25-гадовай беларускай з горада Слаўгарад. Яна яго запрасіла ў госці і ён пагадзіўся прыехаць. У мінскім аэрапорце замежніка сустрэў таксіст, які ўсяго за 300 долараў завёз яго ў "Слаўгарад". Насамрэч, гэта быў Гомель. Дзяўчына, якую пабачыў аўстраліеец, аказалася значна старэйшая, чым ён чакаў (ёй — 35 гадоў).

У госця ўзялі 200 долараў за ноч на здымнай кватэры, а пасля з яго банкаўскай карткі зніклі 5 тысяч долараў. Міліцыянты высветлілі, што грошы здымаліся ў Гомелі, а лісты ў Аўстралію прыходзілі з кампутара аднаго з жыхароў абласнога цэнтру (ён і аказаўся тым самым "таксістам"). Махлярку затрымалі. Яна, дарэчы, адразу ж вярнула аўстралійцу амаль усе грошы і ён паехаў на радзіму. Жанчына сцвярджала, што іх ён ёй даваў добраахвотна.

Прысуд ужо набыў моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі