Беларуска хацела правесці кантрабандныя цыгарэты ў торце (фота)

39-гадовая жанчына сказала, што торт — гэта падарунак для сяброўкі. Аднак польскага мытніка, які даглядаў аўтамабіль, зацікавіла лёгкая вага "падарунку". Пасля  падрабязнага агляду торта аказалася, што ўнутры яго знаходзіцца 70 пачак цыгарэт.

Як прызналіся самі польскія мытнікі, вынаходлівасць беларускі іх здзівіла.

У выніку жанчына атрымала штраф у памеры 1200 злотых (каля 370 долараў), паведамляе Kurier Poranny.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі