Беларуска Аксана Мянькова выйшла ў алімпійскі фінал у кіданні молата

Алімпійская чэмпіёнка Пекіна-2008 па кіданні молата паказала ў сваёй найлепшай спробе 9-ы вынік — 73 м 13 см, адзначае БЕЛТА. Самы лепшы вынік на папярэдняй стадыі ў польскай спартоўкі Аніты Уладарчык — 75 м 68 см. Яшчэ адна беларуская кідальніца Алена Матошка ў лік 12 фіналістак не выйшла. Фінал змаганняў па кіданні молата пройдзе 10 жніўня.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі