Беларусі нарэшце дадуць трэці транш крэдыту ЕўрАзЭС

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнка 31 траўня ў рэзідэнцыі "Заслаўе", інфармуе БелаПАН.

Трэці транш складзе 440 млн долараў ЗША. Таксама кіраўнік Расіі заявіў, што неўзабаве пачнуцца перамовы пра выдачу чацвёртага транша крэдыту. Нагадаем, што год таму з фонду было вырашана выдаць нашай краіне крэдыт у 3 млрд долараў. Першыя два траншы Беларусь атрымала летась. Разам яны склалі 1 мільярд 240 мільёнаў долараў. Трэці транш мусіў прыйсці ў лютым.

Фота — dubrovno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі