Беларусь — сёлетні лідар па росце спажывецкіх коштаў

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на звесткі нацыянальных органаў статыстыкі.

За першыя два месяцы года кошты ў Беларусі павялічыліся на 4,3%. Далей ідуць Арменія (2,5%), Азербайджан і Казахстан (па 1,7%), Расія (1,5%), Эстонія (1,3%), Кыргызстан (1,2%), Таджыкістан (1,1%), Малдова (1%), Літва і Украіна (па 0,1%). У Грузіі кошты не змяніліся, а ў Латвіі — зменшыліся на 0,3%. Няма звестак пра Туркменістан і Узбекістан, дзе індэкс коштаў публікуецца штоквартальна, а не штомесячна.

Па выніках 2011 і 2012 гадоў Беларусь стала першай па росце коштаў сярод краін былога СССР (108,7 і 21,8%, адпаведна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі