Памежны камітэт: Колькасць памежнікаў на межах з ЕС сапраўды скарачаецца

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Аляксандр Цішчанка: “Справа ў тым, што санкцыі Еўрасаюза накіраваныя на буйныя прадпрыемствы, якія робяць вялікі ўнёсак у беларускі бюджэт. Хіба гэта можа застацца без наступстваў? Можа, усе прызвычаіліся да таго, што мы працавалі аднолькава як на ўезд, так і на выезд. Шчыльнасць кантролю была аднолькавая. Але зараз, з улікам пытанняў фінансавання, бюджэтных пытанняў, звязаных з гэтымі праблемамі, мы будзем скарачаць высілкі па кантролі за выездам з Беларусі. То бок, права кантролю за ўездам у Еўрасаюз мы аддаем нашым суседзям”.

Аляксандр Цішчанка дадае, што беларускія памежнікі ні ў якім разе не адмаўляюцца ахоўваць межы Польшчы, Літвы і Латвіі. “Нельга казаць пра тое, што на мяжы ўтвараецца “дзірка”, ― падкрэслівае ён. ― Але зараз, з улікам санкцыяў, мы пераглядаем нашыя прыярытэты ў бок унутраных інтарэсаў”.

Фота — grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі