Беларусь перажыла моцны шторм (Фота)

Амаль па ўсёй тэрыторыі краіны адначасова прайшлі моцныя навальніцы. Месцамі з градам і мокрым снегам. На паўночным захадзе – Ашмяншчыне і Валожыншчыне – граду і снегу было настолькі шмат, што ён засыпаў зямлю як зімой. У Валожыне праз залеву прарвала дамбу. Ёсць інфармацыя аб разбурэннях і ў іншых рэгіёнах. Рух на трасе Мінск – Вільня быў праз снег вельмі марудным. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пакуль не апублікавала дакладнай інфармацыі аб пашкоджаннях, нанесеных краіне ураганам.

Фотападборка: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі