Беларусь наўмысна аслабіла кантроль на мяжы з Польшчай?

Адразу 15 афганцаў былі затрыманыя польскімі памежнікамі непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Сярод затрыманых чатыры жанчыны і трохгадовая дзяўчынка.

Раней, 19 красавіка, прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту заявілі, што Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з Еўрасаюзам. Беларускія памежнікі цяпер будуць менш увагі звяртаць на тых, хто выязджае з краіны. Зроблена гэта будзе ў адказ на санкцыі з боку Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі