Беларусь набывае свініну ў... Польшчы, Германіі і Галандыі

У ганаровым спісе мясакамбінат стаіць побач з лідарамі хімічнай прамысловасці — “Гродна Азот” і “Гродна Хімвалакно”. Еўрарадыё высветліла, як вытворца каўбас і вяндліны трапіў у лік буйнейшых імпарцёраў.

“Увозім вельмі шмат: і харчовыя дадаткі, неабходныя для вытворчасці, і запасныя часткі да абсталявання, і само абсталяванне высокатэхналагічнае, вяндлярна-варачныя камеры, мяшалкі, кутары, вось… Халадзільнае абсталяванне і, натуральна, увозім мясасыравіну, якой у нас не хапае”, — расказваюць у аддзеле знешнеэканамічных сувязяў мясакамбіната.

111115 Pilecki Svinina.mp3

Аказваецца, у Беларусі бракуе свініны. Яе завозяць нават з Галандыі, а квоты на пастаўку замежнай сыравіны вызначае Савет Міністраў і Міністэрства сельскай гаспадаркі.

“Польшча, Германія, Галандыя ў асноўным. На працягу года, з той колькасці, з якой нам Саўмін і Мінсельгасхарч выдзелілі квоты, мы на сённяшні дзень недзе завезлі… Недзе каля 6,5 тысяч тон ужо завезлі”.

Аказваецца, у Беларусі проста не хапае свініны. Гаворка не пра нейкае высакаякаснае мяса, а пра самае звычайнае. Гэта і выгадна — за мяжой мяса таннейшае, чым у Беларусі.

“Няма пагалоўя такога. Вось нам свініны не хапае для вытворчасці каля 700 тон штомесяц. Не гадуюць столькі яшчэ. Абсалютна такое ж мяса. Яно яшчэ і таннейшае нават. У Еўропе яно танней, чым у нас. То бок недахопам уласнай сыравіны мы адначасова забіваем двух зайцаў — папаўняем той дэфіцыт, які неабходна, для вытворчасці, плюс яна таннейшая, робім таннейшай прадукцыю”.

На віцебскім і аршанскім камбінатах таксама расказваюць пра імпарт свініны. А ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі Еўрарадыё гавораць, што ў структуры агульнага імпарту галіны свініна займае... трэцяе месца! Пасля сельгасмашын і ўгнаенняў.

“У структуры імпарта арганізацый Мінсельгасхарча, менавіта Мінсельгасхарча, найбольшая ўдзельная вага прыпадае на сельгасмашыны, абсталяванне і запчасткі да іх, угнаенні, свініну для перапрацоўкі і бялковую сыравіну”.

Так што купляючы каўбасу беларускага вытворцы ў беларускай краме беларусы фінансуюць сельскую гаспадарку Еўрасаюза. Хоць у Беларусі вытворчасць мяса ўвесь час павялічваецца. Калі у 2000 годзе ў Беларусі яго вытворчасць дасягала 62 кілаграм на чалавека, то ў 2010 ужо 102 кілаграмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі