Бел-чырвона-белыя сцягі залуналі на Варшаўскім універсітэце (фота)

Менавіта ў гэтым памяшканні знаходзіцца бюро праграмы імя Кастуся Каліноўскага і адбываецца падрыхтоўчы моўны курс для ўдзельнікаў праграмы.

Акцыя прымеркавана да дня аднаўлення Незалежнасці Беларусі.

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закона.

Гэта адбылося пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай Апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазняком пракамуністычная большасць Вярхоўнага Савета прагаласавала за незалежнасць Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі