Бацькі Ксеніі Маркевіч не апазналі цела дзяўчыны?

Такое абмеркаванне ідзе ў суполцы “Памяці Ксеніі Маркевіч” у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. Паводле сяброў дзяўчыны, бацькі не здолелі апазнаць яе цела, а таму цяпер праводзіцца дадатковая экспертыза. У нядзелю мусіла адбыцца паніхіда ў памяць пра дзяўчыну. Але праз новыя абставіны бацькі Ксеніі адмянілі царкоўную службу.

Нагадаем, Ксенія Маркевіч знікла ў чэрвені. На мінулым тыдні ў лесе ў Ратамцы пад Мінскам знайшлі цела дзяўчыны, павешанай на дрэве. Да апазнання меркавалася, што гэта і ёсць Ксенія, бо пры ёй быў дакумент на адпаведнае імя. Маці Ксеніі Маркевіч заявіла ў інтэрв’ю “Народнай волі”, што гэта было спланаванае забойства, і калі міліцыя не выкрые злачынцу, яна пра ўсё распавядзе грамадскасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі