БАТЭ прэзентуе новую песню пра сябе (відэа)

31 сакавіка на адкрыцці футбольнага сезона ў Барысаве адбудзецца прэзентацыя новай песні-прысвячэння футбольнаму клубу БАТЭ. Кампазіцыю, якая называецца "Желто-синие", напісаў барысаўскі гурт Sun Road 21. Музыкам вельмі не падабаецца афіцыйны гімн клуба, таму яны і вырашылі прапанаваць свой варыянт. Праўда, адміністрацыя БАТЭ пакуль успрымае кампазіцыю толькі як адно са шматлікіх прысвячэнняў.

"Гімн не змяняецца, пакуль ён застаецца ранейшым, - каментуе прэс-сакратар клуба Сяргей Дашкевіч. - А песня, якую будзе выконваць гурт Sun Road 21, добрая, чапляе, шмат каму спадабалася. Дарэчы, адна з нешматлікіх прафесійна зробленых. Аднак пакуль яна проста ўваходзіць у калекцыю кампазіцый пра БАТЭ".

Нагадаем, што ў бліжэйшую суботу адбудзецца першы матч на барысаўскім стадыёне у гэтым сезоне. БАТЭ прыме бабруйскую Белшыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі