“Басовішча-2012” пад пагрозай

Сродкі павінны былі паступіць ад Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі, паведамляе Kurier Poranny. БАС планаваў атрымаць на фестываль 150 тысяч злотых, каля 50 тысяч долараў. Аднак міністэрства сродкаў не пералічыла. Прычынай называецца недабрасумленнае стаўленне арганізатараў да фінансавых справаздачаў.

У сувязі са складанай сітуацыяй па арганізацыі фестывалю сваю дапамогу гатовы аказаць дырэктар Падляскай оперы і філармоніі Раберто Скалмоўскі. 14 студзеня прадстаўнікі беларускіх арганізацый сустрэліся з ім. Скалмоўскі прапанаваў правесці адзін ці два канцэрты фестывалю ў беластоцкім амфітэатры.

Нагадаем, што музычны фестываль "Басовішча" праходзіць на ўсходзе Польшчы ад пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя. На ім выступаюць пераважна беларускамоўныя гурты.

Фота: generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі