Барозу, Шульц і ван Рампей у Осла забралі Нобелеўскую прэмію
Нобелеўскую прэмію міру для Еўрасаюза на ўрачыстай цырымоніі ў сталіцы Нарвегіі атрымалі трое прадстаўнікоў ЕС.
А менавіта: старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампей, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц.
Нобелеўская прэмія міру за 2012 год прысуджаная Еўрапейскаму саюзу за шэсць дзесяцігоддзяў высілкаў па ўмацаванню міру ў Еўропе. Па словах Нобелеўскага камітэта, падставай для прысуджэння ўзнагароды сталі дзеянні ЕС па стабілізацыі сітуацыі на кантыненце і недапушчэнні новых войнаў. Гэтая прэмія разглядаецца як падтрымка Еўрасаюзу ў цяжкі час фінансавага крызісу, адзначае ВВС.
Адзначым, што шмат хто рэзка раскрытыкаваў гэтае рашэнне Нобелеўскага камітэта. Крытыкі зважаюць на тое, што еўразона цяпер у крызісе, якія агаліў сур'ёзныя супярэчнасці паміж краінамі-чальцамі ЕС.