Бард і кампазітар Нікіцін выказаў пратэст Башмету з-за Пуціна

Нагодай стала публічная падтрымка Башметам так званага "закона Дзімы Якаўлева" і прызнанне дырыжора ў любові да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, перадае ВВС.

Незадаволенасць Нікіціна выклікалі выказванні Башмета на брыфінгу, прысвечаным яго хуткаму юбілею. Дырыжор тады заявіў: "Я сам не лічу Амерыку сваім галоўным начальнікам, і вось за гэта я і люблю Пуціна, што ён умее сказаць: "Мы не Амерыка, мы Расія, і нам не патрэбныя амерыканскія начальнікі".

Нагадаем, што ў канцы снежня ў Расіі быў прыняты скандальны "закон Дзімы Якаўлева". Адзін з яго пунктаў забараняе амерыканцам усынаўляць сірот з Расіі. Расійскі закон стаў адказам на амерыканскі "акт Магніцкага". Дакумент ЗША ўводзіць візавыя абмежаванні для расіян, якіх у Штатах лічаць вінаватымі ў смерці юрыста Сяргея Магніцкага за кратамі ў 2009 годзе.

Фота — obradoval.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі