Бандарэнка не атрымаў прэміі Сахарава

Лаўрэатамі прэміі сталі Мухамед Буазізі (Туніс), узнагароджаны пасмяротна, егіпецкі апазіцыянер Астма Махфуз, лівійскі дысідэнт Ахмед ас-Санусі, сірыйскі адвакат Разы Зейтуне і сірыйскі карыкатурыст Алі Фарзат.

Еўрапарламент заснаваў прэмію "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава ў 1988 годзе. Яна ўручаецца штогод дзеячам і арганізацыям, якія праявілі сябе ў справе абароны правоў чалавека і фундаментальных свабодаў. У грашовым выражэнні гэта 50 тыс. еўра, паведамляе агенцтва “Інтэрфакс”.

Нагадаем, што сярод намінантаў быў беларускі палітвязень Дзмітрый Бандарэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі