Авіярэйсаў у Маскву паболела, але квіткі ад гэтага не патаннеюць

Сёння авіяпералёты паміж сталіцамі Беларусі і Расіі маларэнтабельныя: самалёты вылятаюць з аэрапортаў паўпустыя. Нагадаем, што ў панядзелак Расія і Беларусь пагадзіліся, што паміж Масквой і Мінскам штодня абодва бакі будуць рабіць па 5 авіярэйсаў. Пры гэтым выгада ад палётаў для Беларусі яшчэ больш знізіцца, прызнае ў размове з Еўрарадыё першы намеснік дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Уладзімір Логінаў. Зараз у Дэпартаменце спадзяюцца, што людзі захочуць часцей лятаць па гэтым маршруце.

Логінаў: “55% напаўняльнасць рэйсаў і зараз. Нават да 55%, я б сказаў. Будзем спадзявацца, што павялічыцца пасажыраплынь паміж Расіяй і Беларуссю, будуць расці камерцыйныя нейкія сувязі. Каб лятала больш бізнэсменаў і гэтак далей”.

Колькасць пасажыраў на авіярэйсах у Маскву можа вырасці, калі знізіцца кошт квіткоў. Але, па словах Логінава, у нас гэты варыянт пакуль нават не разглядаецца. Няма размовы і пра дзяржаўную датацыю для палётаў “Белавіі” ў Маскву. І пакуль не абмяркоўвалася, што будзе рабіць беларускі бок, калі такая колькасць рэйсаў будзе стратнай для айчыннага авіяперавозчыка. Маўляў, па выніках месяца будуць рабіцца нейкія высновы і распрацоўвацца прапановы.

Фота — tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі