Ацяпленне ў мінскіх кватэрах пачнуць уключаць 13 кастрычніка

Таксама Мінгарвыканкам дазволіў з 17 кастрычніка ўключыць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, установах культуры і спорту, паведамляе БЕЛТА. З 19 кастрычніка пачнуць ацяпляць астатнія будынкі.

Такое рашэнне прынятае з улікам неспрыяльнага прагнозу надвор'я. Цяпло ў дзіцячыя садкі, школы, медустановы пачало паступаць з аўторка 11 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі