Астапчук: давайце падымем усіх мёртвых і праверым на допінг!

Нагадаем, што падчас Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Надзеі Астапчук забралі залаты медаль за ўжыванне допінгу, праводзіцца расследаванне. Магчымасць атрымання беларускай "бронзы" 2004 года з'явілася пасля таго, як Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў пазбавіць медаля штурхальніцы ядра расіянкі Святланы Крывялёвай.

"Вядома, гэта абсурд. Увогуле цяжка зразумець: які сэнс дзяліць гэтыя мэдалі праз 8 гадоў? — цытуе словы Надзеі Астапчук Радыё Свабода. — Якая радасць будзе ад гэтага медалю? Дапусцім, чалавек, не дай бог, памёр. Яму што, пасмяротна медаль уручаць? Ці таму, хто далей па спісе? На маё перакананне, трэба ўсё ж нейкі разумны, гуманны тэрмін вызначыць такіх вердыктаў — дапусцім, да наступнай Алімпіяды. То бок — хоць бы чатыры гады. А тут — ажно восем!

Давайце тады 20 гадоў зробім. Давайце ўсіх падымем, хто памёр яшчэ ў Савецкім Саюзе, праверым на допінг-кантроль... Таму калі ўжо сапраўды так узяліся за допінг, то давайце сёння правядзём рысу, абвесцім новыя правілы і будзем гуляць ужо па новых правілах. А не так, як яны сумясцілі незразумела што — і мінулае, і цяперашняе, і будучае".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі