Арыштаваны актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Моўчан

Малады чалавек знаходзіцца ў Першамайскім РУУС, сувязі з ім няма, перадае charter97.org. Паводле маці Моўчана, міліцыянты знайшлі ў яго налепкі. Хутчэй за ўсё, грамадскага актывіста чакае суд у панядзелак.

На мінулым тыдні Андрэя Моўчана аштрафавалі на 800 тысяч рублёў. 19 траўня ён разгарнуў нацыянальны сцяг у людным месцы каля ўніверсама “Першамайскі” у знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Праз некаторы час да яго падбеглі міліцыянты, вырвалі сцяг з рук і пачалі збіваць да страты прытомнасці. Пасля гэтага міліцыянты адвезлі яго ў пастарунак, але вымушаныя былі выклікаць хуткую і даставіць Моўчана ў лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі