Аргентына перамагла Нямеччыну — 3:1, Месі не забіў пенальці (відэа)

Ліянэль Месі не здолеў рэалізаваць пенальці на 32-й хвіліне, але забіў мяч з гульні на 52-й. На той час яго каманда ўжо выйгравала — напрыканцы першага тайма Самі Хедзіра забіў мяч у сваю браму. Анхель Дзі Марыя на 73-й хвіліне давёў лік да разгромнага — 3:0. Але немцы здолелі правесці гол прэстыжу — на 81-й хвіліне гэта зрабіў Бенедыкт Хёведэс.

З 32-й хвіліны немцы гулялі ў меншасці — за фол, пасля якога быў прызначаны пенальці, быў выдалены галкіпер Рон-Роберт Цылер. Яго замяніў Марк-Андрэ тэр Штэген, а з поля сыйшоў Томас Мюлер.

Адзначым, што за нямецкую зборную не гулялі асноўны галкіпер Мануэль Ноер (у яго невялікая траўма), форвард Марыё Гомес, які прыхварэў, Лукаш Падольскі і Пер Мертэзакер, капітан Філіп Лам.

Фота — lionelmessi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі