Арганізатар Народнага сходу сябе вінаватым не прызнае

За зладжаны 8 кастрычніка Народны сход яго вінавацяць у правядзенні несанкцыяванага мерапрыемства. На судзе Сырыца вінаватым сябе не прызнаў, сказаў, што дзейнічаў згодна з заканадаўствам. Па яго словах, перад сходам былі сабраныя подпісы жыхароў чатырох вуліц — якраз тых, каля якіх і праходзіла мерапрыемства.

Як кажа Сырыца, прадстаўнікі ўлады і міліцыянты, якія складалі пратакол, на суд не з’явіліся. Суддзя  Станіслаў Півавар прыняў рашэнне, што трэба выслухаць і іх, таму суд перанесены на пятніцу.

11 лістапада Сырыцу будуць судзіць разам з Віктарам Мезяком — яшчэ адным арганізатарам сходу ў Баранавічах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі