Апазіцыянеры абяцаюць дамовіцца аб сумесных дзеяннях… у парламенце

“Прабачце, па краіне ў нас у кожнай акрузе прайшло па 5 пікетаў. Колькі вы ведаеце пікетаў за байкот? Я два ведаю — адзін быў ля “Камароўкі” і адзін у Барысаве”, — Аляксандр Фядута гаворыць, што тактыка байкоту сябе не апраўдвае. Магчыма таму на круглы стол апазіцыйных сіл, якія ідуць на выбары не запрашаюць прадстаўнікоў АГП і БХД. Маўляў, кандыдатаў у дэпутаты яны не маюць і гаварыць з імі няма пра што.

120815 Pilecki Vyb.mp3

Сябры БНФ, “Справядлівага свету”, БСДП “Грамада”, “Гавары праўду” і руху “За Свабоду” збіраюцца прымаць рэзалюцыю. У рэзалюцыі гаворыцца пра неабходнасць рэформаў, агульнага падыходу да выбаршчыкаў і неадкладнае вызваленне палітвязняў. Усе пагаджаюцца, пасля чаго пачынаюцца… спрэчкі.

Спрачаюцца пра байкот. Кандыдат у кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ Уладзімір Падгол заяўляе, што выбары выбарамі не лічыць і ўдзельнічаць у іх не будзе. А ў кампанію ўвязаўся, каб рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў.

Другі пункт спрэчак – з чым трэба да людзей ісці? Прапановы – ад вырашэння лакальных сацыяльных праблем да зменаў у заканадаўстве. Усе пагаджаюцца з адным — за байкот у грамадстве амаль ніхто не выступае. Але беларусы не разумеюць, навошта патрэбны парламент. Вырашана тлумачыць гэта падчас агітацыйнай кампаніі.

Ход перадвыбарнага круглага стала не пераконвае ў тым, што апазіцыя гатовая рэальна супрацоўнічаць па прынцыповых пытаннях. Вырашаю даведацца ў лідараў, ці будзе створаная парламенцкая фракцыя з апазіцыйных дэпутатаў. Лідар “Справядлівага свету” Сяргей Калякін на гэтае простае пытанне адказвае па-чыноўніцку двухсэнсоўна.

“Па вельмі шмат якіх пытаннях мы можам дзейнічаць сумесна. Я проста не хачу забягаць наперад. Там будзем вырашаць. Мы ж маем досвед супольнай працы ў парламенце. Яшчэ пачынаючы з 1996 году, калі быў супольны штаб па імпічменце Лукашэнку”.

Чым скончылася праца супольнага штабу па імпічменце Лукашэнку, і што стала з яго ўдзельнікамі — мы добра ведаем. Таму перапытваю пра магчымасць стварэння апазіцыйнай парламенцкай фракцыі ў Аляксея Янукевіча — кіраўніка БНФ. Ён у перамогу на выбарах верыць слаба.

“На жаль, усё ж такі ёсць вялікі скептыцызм, што па выніках гэтых выбараў хоць адзін прадстаўнік апазіцыі трапіць у парламент. Але я перакананы, што дэмакратычныя лідары ўмеюць дамаўляцца паміж сабой”.

Ці будзе пра што дамаўляцца — даведаемся максімум праз тыдзень. 23 жніўня выбаркамы павінны зарэгістраваць апошніх кандыдатаў у дэпутаты. Пакуль можна канстатаваць адно: выбары падзялілі апазіцыянераў як мінімум на два лагеры — прыхільнікаў байкоту і актыўных удзельнікаў. Ці аб’ядналі?

“Па вельмі шмат якіх пытаннях мы можам дзейнічаць сумесна. Я проста не хачу забягаць наперад. Там будзем вырашаць. Мы ж маем досвед супольнай працы ў парламенце. Яшчэ пачынаючы з 1996 году, калі быў супольны штаб па імпічменце Лукашэнку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі