Апазіцыянер за год тры месяцы правёў у турме

Яго затрымалі 6 лістапада на плошчы Незалежнасці ў Мінску, дзе Яроменак з сябрамі аблілі валер'янкай помнік Леніну. Асудзілі ж яго не за гэта, а за "нецэнзурную лаянку".

У інтэрв'ю сайту "Хартыя-97" Уладзімір Яроменак распавёў, як ён прасіў суддзю накіраваць яго на псіхалагічную экспертызу. "Я нармальны, здаровы малады чалавек, — прыгадвае Яроменак сваю прамову ў судзе. — На працягу 2012 года я рэгулярна трапляю пад адміністрацыйны арышт за "дробнае хуліганства"... Як здаровы чалавек можа ўвесь час лаяцца матам і трапляць пад арышты?". Аднак суддзя яго хадайніцтва адхіліла і дала 15 сутак арышту.

Маладафронтавец кажа, што калі часта трапляеш "на суткі", дык ужо цяжка падлічыць, колькі дзён правёў за кратамі. Яроменак мяркуе, што за год прабыў на Акрэсціна не менш за тры месяцы.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі