Ангела Меркель можа байкатаваць чэмпіянат Еўропы па футболе

Як інфармуе РБК, Меркель можа адмяніць свой візіт ва Украіну на знак падтрымкі былога прэм'ер-міністра, а цяпер зняволенай Юліі Цімашэнкі. Еўрасаюз разглядае зняволенне Цімашэнкі як палітычна матываванае. Еўрапейскія ўлады таксама сур'ёзна заклапочаны чуткамі пра пагаршэнне здароўя былога прэм'ер-міністра і яе збіцці турэмнымі ахоўнікамі.

Па словах нямецкіх СМІ, за прыкладам канцлеркі Украіну могуць байкатаваць іншыя нямецкія палітыкі. Сацыялагічныя апытанні сведчаць, што 52% немцаў выступаюць за байкот палітыкамі матчаў ва Украіне.

Нагадаем, што чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе ва Украіне і Польшчы з 8 чэрвеня па 1 ліпеня.

Фота — immigrant-press.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі