Андрэю Пачобуту выставілі афіцыйнае абвінавачванне

Цяпер афіцыйны статус Пачобута – абвінавачаны ў абразе і паклёпе на прэзідэнта РБ. Журналіст і адвакат пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. За абраза прэзідэнта закон прадугледжвае пазбаўленне волі да двух гадоў, за паклёп на прэзідэнта – да 4 год пазбаўлення волі.

Злачынства абласная пракуратура знайшла ў публікацыях журналіста ў LiveJournal і польскай “Газеце Выборчай”.

Нагадаем, ад пачатку красавіка Анджэй знаходзіцца пад вартай у гродзенскім СІЗА №1.

Фота: bymedia