Андрэя Пачобута двойчы папярэдзілі за адно і тое ж парушэнне

“14.11.2011 Пачобут А. С. дапусціў парушэнне парадку адбыцця пакарання, не з’явіўшыся для рэгістрацыі ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю аддзялення ўнутраных спраў без паважлівых прычын”, - пішацца ў афіцыйным папярэджанні, якое дублюе папярэджанне, атрыманае раней у міліцыі.

Паперу журналісту ўручыў пракурор Аляксандр Южык у пракуратуры Ленінскага раёну Гродна. Туды Андрэя Пачобута раптоўна выклікалі пасля таго, як той адзначыўся ў інспекцыі. Пасля трох папярэджанняў журналісту могуць адмяніць адтэрміноўку пакарання і адправіць у турму.

Нагадаем, што ў ліпені беларускі карэспандэнт польскай "Газеты Выборчэй" атрымаў умоўны тэрмін за абразу кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі