Андрэй Мезін можа працягнуць кар'еру ў беларускім клубе

Пра гэта паведамляе сайт belarushockey.com. Дакладныя назвы клубаў пакуль невядомыя. Аднак сам Андрэй пацвердзіў, што такія перамовы сапраўды вядуцца. Праўда, брамнік падкрэсліў, што гэта пакуль толькі перамовы.

Нагадаем, на днях мінскае "Дынама" заявіла, што адмаўляецца ад паслуг брамніка. Нагодай стала сітуацыя на сёлетнім чэмпіянаце свету, калі Мезін без папярэджання пакінуў каманду.

Аднак на апошнім выканкаме федэрацыі хакею Беларусі было прынята рашэнне адмовіцца ад галкіпераў-легіянераў у Адкрытым чэмпіянаце Беларусі. У выніку адразу тры клубы з вядучай пяцёркі засталіся без асноўнага брамніка — "Нёман" (планаваўся славенец Андрэй Хачэвар), "Гомель" (фін Пасі Хакінен) і "Шахцёр" (швед Даніэль Сперле Юнсан).

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі