Амбасадары Еўрасаюза могуць вярнуцца ў Беларусь у бліжэйшыя дні

Пра магчымае хуткае вяртанне амбасадараў паведамляе 16 красавіка брусэльскі сайт ЕUobserver.

Нагадаем, што цяпер у Мінску не засталося ніводнага амбасадара краін Еўрасаюза. Усе кіраўнікі пасольстваў пакінулі Беларусь у канцы лютага — пачатку сакавіка пасля дыпламатычнага канфлікту паміж Мінскам і Брусэлем.

5 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пытанне пра вяртанне дыпламатаў будзе разглядацца ў персанальным парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі