Амбасада Польшчы па-ранейшаму хоча правесці брыфінг прафесара Манаева

Польскія дыпламат ў Беларусі занепакоеныя лёсам Алега Манаева, затрыманага сёння ў Мінску. Нагадаем, па дарозе ў амбасаду Польшчы, дзе сацыёлаг мусіў прэзентаваць замежным дыпламатам вынікі сваіх апошніх даследаванняў, Манаеў быў затрыманы.

“Мы не чакалі такога развіцця падзеяў, — распавядае Еўрарадыё першы сакратар амбасады Павел Марчук. — Гэта не першы такі брыфінг, які праводзіць прафесар Манаеў. Раней гэтыя мерапрыемствы ладзіліся ў іншых дыпламатычных прадстаўніцтвах. І я не схлушу, калі скажу, што ёсць чарга з амбасадаў на тое, каб правесці брыфінг прафесара Манаева. Тое, што яго затрымалі літаральна ў 150 метрах ад будынка амбасады, гэта горкая навіна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі