Амбасада Беларусі незадаволеная польскім фільмам пра выбух у метро (відэа)

Абурэнне беларускай амбасады выклікаў фільм "Як выглядае справядлівасць у Беларусі". 8 траўня яго паказаў тэлеканал TVN у праграме "Superwizjer". Стужка прысвячаецца смяротнаму пакаранню Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якіх абвінавацілі ў выбуху ў мінскім метро.

Па словах беларускіх дыпламатаў, якія перадае TUT.BY, інфармацыя, прадстаўленая ў фільме, не мае нічога агульнага з рэальнасцю. Амбасада рэкамендуе пусціць у эфіры TVN фільм беларускіх журналістаў "Метро" цалкам, "а не выкарыстоўваць частку фільма для маніпуляцый". Нагадаем, што многія эксперты адзначалі тэндэнцыйнасць стужкі, зробленай на БТ.

Афіцыйны каментар кіраўніцтва тэлеканала TVN — найбуйнейшага прыватнага тэлеканала ў Польшчы — будзе заўтра. Але журналісты, якія працавалі над фільмам, кажуць, што "праца ішла штодня і карпатліва на працягу двух месяцаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі