Алёна Ланская памяняла песню для "Еўрабачання 2013" (слухаць)

Нагадаем, у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" Алёна Ланская перамагла з іншай песняй — "Rhytm of Love":

rhytm_of_love.mp3

"Rhytm of Love"

Новую песню — "Solayoh" — для Алёны Ланской напісаў бельгійскі кампазітар Марк Пелінг. Песня ўжо аформленая ў якасці сінгла і lanskaya_-_solayoh.mp3

"Solayoh"

Запіс песні адбыўся ў Лондане на студыі Abbey Road, дзе артыстка працавала напачатку лютага.

Сябры журы нацыянальнага адбору, якія ў свой час і адпраўлялі на "Еўрабачанне" Rhytm of Love, нічога пра замену песні не ведаюць.
 
"Учора бачыў Алёну Ланскую, але яна нічога не распавяла", ― здзіўляецца намеснік старшыні журы, кампазітар Васіль Раінчык. І дадае: "Rhytm of Love" ― харошая песня, добра запамінаецца, а пра новую нічога сказаць не магу, бо не чуў”.

Змяніўшы песню-ўдзельніцу, Алёна Ланская не парушыла ніводнага правіла Еўрабачання. Многія канкурсанты такое практыкуюць. І нават беларускія ўдзельнікі конкурса змянялі песню пасля перамогі на нацыянальным адборы чатыры разы.

Фота: Дар'я Буракіна/Relax.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі