Аляксандр Лукашэнка: Трэба правесці імгненную сяўбу! (відэа)

"Пасяўная кампанія павінна прайсці не проста ў аптымальныя тэрміны, а неабходна правесці імгненную сяўбу яравых культур, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Агратэхнічныя тэрміны сыходзяць, часу засталося вельмі мала".

Нагадаем, у пятніцу Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную мерам па мінімізацыі наступстваў вясновай паводкі і гатоўнасці да правядзення пасяўной кампаніі.

У чацвер падчас сустрэчы са старшынёй Нацбанка Надзеяй Ермаковай Лукашэнка заявіў: "Хачу папярэдзіць вас, як бы ні было цяжка, гэта не значыць, што мы павінны цяпер "развязваць мех" і выкідваць вялізныя грошы на пасяўную ці яшчэ нешта. Усё павінна ісці ў штатным рэжыме. Эканоміка не павінна быць закладніцай пасяўной кампаніі. Гэта абавязкова".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі