Аляксандр Лукашэнка ў Маскве сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным
Кіраўнік Беларусі 19 снежня ў расійскай сталіцы возьме ўдзел у некалькіх паседжаннях.
Аляксандр Лукашэнка папрысутнічае на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, на паседжанні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС, а таксама Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Як адзначае БЕЛТА, кіраўнікі Беларусі, Расіі і Казахстана будуць гаварыць пра "далейшае развіццё і паглыбленне інтэграцыйных працэсаў".
Год таму Лукашэнка таксама ўдзельнічаў у сустрэчах на вышэйшым узроўні ў Маскве.