Аляксандр Глеб: мы наступалі "Валенсіі" на пяткі

Нагадаем, 7 лістапада барысаўчане прайгралі ў гасцях чарговы матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў — 2:4.

"Гэта больш моцная каманда, якая хутка рухаецца, — распавядае Аляксандр Глеб пра "Валенсію". — А ў нас было занадта шмат браку ў гульні... Пры ліку 2:3 мы наступалі "Валенсіі" на пяткі, але яе чацвёрты гол спыніў нас".

Другі гол БАТЭ на 83-й хвіліне забіў Дзмітрый Мазалеўскі, які выйшаў на поле замест Аляксандра Глеба. Аднак неўзабаве Фегулі забіў гол у браму барысаўчан і пахаваў надзеі на нічыю.

Глеб лічыць, што ў БАТЭ ёсць яшчэ тэарэтычныя шанцы на выхад з групы, хаця "гэта будзе вельмі цяжка", паведамляе "Прессбол".

БАТЭ прайграў "Валенсіі" — 2:4 (фота+відэа)