Альшанскім фермерам замест зямлі прапанавалі большыя падаткі

Пра гэта яны сказалі на нядаўняй сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем. Прычым фермеры раскрытыкавалі працу мясцовых СВК і прапанавалі, каб ім аддалі калгасную зямлю.

На гэта прысутны на сустрэчы кіраўнік Брэстчыны Канстанцін Сумар заявіў:  СВК — гэта працоўныя месцы і адлічэнні ў мясцовы бюджэт і фонд сацыяльнага страхавання. А вось фермеры ў Альшанах працуюць у цяплічных умовах, плацяць мінімум падаткаў, таму прыйшоў час паставіць іх у аднолькавыя ўмовы з сельгаскааператывамі, піша газета “Вечерний Брест”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі