Альшанскіх фермераў не пусцілі да Аляксандра Лукашэнкі

Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Альшаны” Іван Грыб:
120420 Grib.mp3
“Нам не далі з прэзідэнтам пагутарыць. Не далі мясцовыя ўлады, бо баяліся, што фермеры будуць зямлю для сябе прасіць… Нас падманулі. Настолькі падманулі, што аж шкада. Завязлі на наш рынак. Загадалі плакаты прыбраць. Увогуле ўсё прыбраць. А пасля завялі ў кафэ там, побач. І кажуць: як прэзідэнт прыляціць, мы вас паклічам. Паставілі пяць ахоўнікаў ля дзвярэй. І ўсё. Прэзідэнт сеў, пачалася сустрэча. А мы, як дурні, чакаем. Чакаем, што паклічуць нас, бо не хочам ісці нахрапам”.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка наведаў Альшаны (гурковую сталіцу Беларусі) 13 красавіка. Па словах Івана Грыба, ён меўся распавесці кіраўніку краіны пра некалькі “мёртвых” калгасаў, якія неэфектыўна карыстаюцца зямлёй вакол Альшанаў. Фермер сапраўды збіраўся прасіць, каб гэтую зямлю перадалі ў прыватную ўласнасць.

Таксама Іван Грыб кажа пра бессэнсоўнасць заснавання ў Альшанах лагістычнага цэнтра для продажу гуркоў. Фермер упэўнены, што ў вёсцы трэба пасадзіць яблыневыя сады, каб перахапіць расійскі рынак у польскіх вытворцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі